ПРЭС-РЭЛIЗ

Сябры!

З задавальненнем запрашаем вас далуцыцца да карыстальнікаў мабільнага дадатка:
Казкі Беларусі дзеткам і дарослым - аўтарскі праект на беларускай мове, агучаны Алегам Хаменка, лідарам гурта"Палац".

Спампаваць яго можна па адрасе: https://itunes.apple.com/app/id1022901424?at=1l3voBd&mt=8

Доўгі шлях, які пачаў Алег Хаменка амаль 10 гадоў таму, калі пачаў збіраць казкі па ўсёй Беларусі атрымаў рэалізацыю ў выглядзе мабільнага дадатка для смартфонаў і планшэтаў.

Гэты праект стаў адным з першых паспяховых рэалізацый краўдфандынга ў Беларусі на першай спецыялізаванай пляцоўцы “Ulej.by”. Дзякуючы падтрымцы дзясяткаў неабыякавых людзей з усяго свету, 93 унікальныя аўдыёказкі назаўжды застануцца здабыткам сусветнай культурнай спадчыны.

Асаблівую мастацкую каштоўнасць праекту надаюць унікальныя аўтарскія ілюстрацыі Юліі Рудзіцкай, якія яна асабіста перадала для нашага праекта. Добрыя, вельмі мілыя персанажы запомняцца не толькі дзецям, але і дарослым. Яны ствараюць вельмі беларускую, хатнюю атмасферу пры карыстанні прыкладання.

Усе казкі падзелены на пяць раздзелаў: казкі для дзетак, казкі пра жыцце, казкі пра жывел, казкі для дарослых і чарадзейныя казкі. Ўпэўненыя, што кожны можа знайсці казку, якая супадае з яго асабістым настроем і міраўяўленнем. Бонусам дададзены аўдыяспектакль “Салдат-доктар”, які ўжо выдаваўся асобным дыскам некалькі гадоў таму.

Рэалізаціяй праекта займалася каманда распрацоўшчыкаў Kinderfox пад кіраўніцтвам Андрэя Залатара, ужо вядомая такімі пазнавальнымі праектамі, як “Беларуская азбука для iPad», “Простая навука”, “Панда WWF” і “Чараўнік ізумруднага горада”. Праект “Belarus Land HD” уключаны у афіцыйную прэзентацыйную праграму краіны на дзяржаўным партале Міністэрства замежных спраў belarusfacts.by

Запрашаем разам з намі атрымаць асалоду ад сутыкнення з сапраўднай народнай беларускай культурай.

Прыемнага праслухоўвання вам і вашым дзеткам.